Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 74 человека

Беларуская мова ва ўстановах дашкольнай адукацыі

Дата: 27 августа в 09:19, Обновлено 27 августа в 09:30

 Беларуская мова — высокаразвітая славянская мова з багатым лексічным складам, распрацаванай сістэмай нормаў, якая здольна забяспечыць усе камунікатыўныя патрэбы сучаснага грамадства.

Пашырэнне магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі

Згодна з артыкулам 90  Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі “Мова навучання і выхавання. Вывучэнне моў ва ўстановах адукацыі” бацькі выхаванцаў маюць права выбару мовы навучання”, якое забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі з беларускай і рускай  мовамі навучання і выхавання.

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16.08.2011 г. № 234 “Аб парадку пастаноўкі на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі” пастаноўка на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, ажыццяўляецца шляхам унясення звестак пра дзіця ў спісы дзяцей, якія маюць патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, пры прадастаўленні законнымі прадстаўнікамі дзіцяці дакументаў, названых у пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 119, 1/11590).

Згодна арт. 58. Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 150 “Аб зацверджанні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі сілу некаторых нарматыўных прававых актаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”, навучанне і выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляюцца на беларускай і (або) рускай мовах.

На падставе пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23.02.2018 №02-02-18/1672/дс “Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі” ў рэгістрацыйна-кантрольную форму (адміністрацыйная працэдура 6.6., 6.7.) унесены рэквізіты, неабходныя для забеспячэння ўліку заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх на выбар мовы навучання ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.